Падрыхтавацца да прыезду ў Францыю

На старонцы Міністэрства ўнутраных спраў Францыі знаходзіцца гід на руская мове для ўсiх, хто рыхтуецца да прыезду ў Францыю ці ўжо прыехаў. Тут вы знойдзеце парады па падрыхтоўцы вашага падарожжа, атрымання візы, адміністрацыйныя пытанні пасля прыбыцця, пошук працы, жылля і іншае. https://www.immigration.interieur.gouv.fr/Accueil-et-accompagnement/Le-livret-d-information-Venir-vivre-en-France

Беларускія вадзіцельскія правы ў Францыi

Калі ў Вас ёсць вадзіцельскія правы, выдадзеныя ў краiне за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны, з якой існуе практыка абмену, вы маеце права кiраваць машынай ад трох месяцаў да аднаго года ад даты пераезду ў Францыю. Пасля вам трэба абмяняць правы на французскiя. Адносна беларускiх вадзiцельскiх праў: калi яны былi выдадзены да 1992/01/01, абмен магчымы, у iншым выпадку трэба здаваць на французскiя правы.

https://www.jurifiable.com/conseil-juridique/droit-routier/reciprocite-permis-avec-pays-hors-ue

https://www.diplomatie.gouv.fr/IMG/pdf/liste_permis_de_conduire_valables_a_l_echange_mise_a_jour_20190506__cle06e234.pdf