Беларусы за мяжой

Каля 3,5 мільёнаў беларусаў сёння жывуць у розных краінах свету. Гэта амаль палова цяперашняга насельніцтва рэспублікі. Але калі палічыць нашчадкаў нашых былых суайчыннікаў у другім і трэцім пакаленні, то колькасць тых, хто жыве па-за межамі гістарычнай радзімы значна перавысіць 10 мільёнаў. 
Калі прааналізаваць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі, то больш за ўсё беларускіх грамадзянаў прынялі ЗША і Канада – каля 1 мільёна. У Расіі пражывае прыкладна 900 тысяч этнічных беларусаў. На трэцім месцы – Украіна. Беларуская дыяспара там налічвае каля 300 тысяч чалавек. У Ізраіль пераехала каля 140 тысяч нашых суайчыннікаў. 96 тысяч беларусаў жывуць сёння ў Латвіі, 70 тысяч – у Літве і столькі ж у Польшчы. У Вялікабрытаніі беларусы прадстаўленыя нашмат сціплей. Наша дыяспара там не перавышае 7 тысяч чалавек. 
Многія з этнічных беларусаў уваходзяць розныя аб’яднання суайчыннікаў за мяжой. Сёння больш за 200 такіх структур дзейнічаюць па ўсім свеце. Аб’яднання падтрымліваюць дзелавыя і культурныя кантакты з Беларуссю, праводзяць канцэрты беларускіх калектываў, арганізуюць выставы, навуковыя канферэнцыі і семінары, дапамагаюць прадстаўнікам сваёй дыяспары. 
Мабыць, самая вялікая і актыўная беларуская дыяспара – у Расійскай Федэрацыі. На прасторах Расіі сёння дзейнічае семнаццаць нацыянальна-культурных аўтаномій, восемдзесят грамадскіх арганізацый, а таксама зямляцтва, розныя культурна-асветніцкія цэнтры і грамадства. Усе яны аб’яднаны ў буйную Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію « Беларусы Расіі », галоўны офіс якой размяшчаецца ў Маскве. У яе ўваходзяць многія нашы вядомыя землякі: навукоўцы, пісьменнікі, мастакі, артысты, бізнесмены. Напрыклад, па ініцыятыве аб’яднання «Беларусаў Масквы » у расейскай сталіцы на Кутузаўскім праспекце быў усталяваны помнік беларускаму класіку Янку Купалу. 
Яшчэ адна буйная структура этнічных беларусаў за мяжой – міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету« Бацькаўшчына ». Яно дзейнічае з 1990 года і пад яго крылом сёння знаходзяцца арганізацыі нашых землякоў больш чым з 25 краін свету. Шырока прадстаўлены аб’яднання нашых суайчыннікаў ва Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Намаганнямі дыяспары ў латышскай сталіцы была адкрыта Рыжская беларуская асноўная школа. Таксама ў Вільні сёння працуе школа імя Францыска Скарыны. Навучанне ў ёй вядзецца на беларускай мове. А Віленскім педагагічным універсітэце створана кафедра беларускай мовы і этнакультуры. Не менш актыўна працуюць аб’яднання беларусаў у Польшчы. Кожны год там праводзяцца каля васьмідзесяці разнастайных мерапрыемстваў, выходзяць беларускія газеты і часопісы. Цікавыя культурныя праекты ажыццяўляюць беларускія дыяспары ў ЗША, краінах Заходняй Еўропы, Казахстане і Арменіі. Так, дзякуючы намаганням і фінансавым ахвяраванням беларусаў, якія жывуць у ЗША, у гэтай краіне было адкрыта адразу 7 помнікаў Тадэвушу Касцюшку – у Нью-Ёрку, Чыкага, Вашынгтоне, Бостане. У горадзе Манро ёсць таксама і бюст беларускага песняра Янкі Купалы.

Крынiцa: https://www.lastrada.by/belarusians-abroad/ Пераклад :ACAFB

Рэспублiка Беларусь i беларусы замежжа

У верасні 2014 г. быў створаны Кансультатыўны савет пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа, удзельнікі якога ўзгадняюць сумесныя крокі па развіцці партнёрства дзяржавы і дыяспары. У верасні 2018 г. адбылося ўжо чацвёртае пасяджэнне Савета.
(http://mfa.gov.by/mulateral/diaspora/)



Скульптурная кампазіцыя « Беларусы замежжа » каля Траецкага прадмесця на набярэжнай Свіслачы, Miнск. (https://news.tut.by/society/559367.html)