Беларускi нацыянальны характар: спроба даследавання.

Э.С. Дубянецкi, навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага навукова-асветнага Цэнтра iмя Ф.Скарыны

Гiстарычны лёс Беларусi склаўся такiм чынам, што на працягу яе шматвяковага развiцця неаднойчы былi як перыяды сапраўднага росквiту беларускай дзяржаўнасцi i культуры, так i працяглыя перыяды грамадска-палiтычнага i нацыянальна-культурнага заняпаду. Аднак нават у самых неспрыяльных варунках, калi, здавалася, народ не зможа выжыць, захаваць самабытнасць, беларусы ўсё ж нiколi поўнасцю не страчвалi свайго непаўторнага нацыянальнага аблiчча i, урэшце, адмысловага нацыянальнага характару (шырэй – нацыянальнай псiхалогii).

Нацыянальны характар можна вызначыць як своеасаблiвую сукупнасць розных пахалагiчных рысаў i якасцей, уласцiвых (у той цi iншай меры) большасцi прадстаўнiкоў пэўнай нацыянальнай супольнасцi. Асаблiвасцi нацыянальнага характеру прама цi ўскосна адлюстроўваюцца ў найбольш распаўсюджаных рысах паводзiнаў, пачуццяў i перажыванняў пераважнай часткi людзей, якiя адносяцца да аднаго народа. Варта зазначыць, што нацыянальны характар з’яўляецца досыць устойлiвым, стабiльным, яго надзвычай цяжка (а часам i немагчыма) змянiць усялякiмi адмiнiстратыўнымi мерамi альбо гвалтоўнымi дзеяннямi. Нягледзячы на падобную ўстойлiвасць, нацыянальны характар усе ж можа паступова мяняцца, падвяргацца штучным уплывам i разнастайным дэфармацыям.

У навуковай лiтаратуры iснуе некалькi канцэпцый аб сутнасцi нацыянальнага характару, сярод якiх асноунымi можна лiчыць бiялагiчную i сацыяльна-гiстарычную.
Згодна з першай канцэпцыяй нацыянальны характар разглядаецца як нешта прыроджанае, абумоўленае генетычна i таму « пераходзячае » з пакалення у пакаленне. Прадстаўнiкi другой канцэпцыi вызначальнымi ў фармаваннi нацыянальных характараў лiчаць уплыў сацыяльнагiстарычных, найперш этна-культурных фактараў. Падобныя падыходы аднабаковыя, бо нацыянальны характар з’яўляецца шматфактарнай з’явай, г.зн. залежнай ад адначасовага ўплыву шматлкiх дэтэрмiнант – прыроднагеаграфiчных, дэмаграфiчных, сацыяльна-палiтычных, эканамiчных, канфессiйных, этнагенетычных, iррацыянальных. Грунтоўнае даследаванне нацыянальнага характару прыкметна ўскладняецца тым, што ён неаднолькава можа выяўляцца ў прадстаўнiкоу розных сацыяльных пластоў грамадства, полаўзроставых, прафесiёна-вытворчых груп людзей, якiя належаць да адной нацыянальнай супольнасцi. Таму ў некаторых навуковых распрацоўках прынята зыходзiць з метадалагiчнай пазiцыi аналiзу так званага тыповага члена той цi iншай нацыi, якi пэўным чынам нiбы сiнтэзуе ў сабе ўсе самыя распаўсюджаныя пcixaлагiчныя рысы пераважнай большасцi насельнiцтва. Здаецца мэтазгодным выкарыстаць падобны падыход i пры аналiзе беларускага характару, тым больш што ў свой час знаўца « народнай душы » У.Караткевiч таксама выкарыстоўвау паняцце « тыповы беларус ». Дарэчы, у пачатку XX ст. вядомыя даследчыкi i.Канчэўскi (Абдзiраловiч), Ф.Шантыр, У.Самойла (Сулiма), А.Цвiкевiч выказвалi асабiстыя думкi наконт характару беларусаў, прычым у ix працах ён вызначаўся па-рознаму – « нацыянальная душа », « душа народа » i г.д.

Паколькi кожны нацыянальны характар уяўляе складаную сукупнасць разнастайных (нярэдка супрацьлеглых) пcixaлагiчных якасцей, то дзеля лепшага ўспрымання можна ўсе рысы псiхалогii беларусаў умоуна падзялiць на дзве асноўныя групы – станоўчыя, або дадатныя, i адмоўныя, або негатыўныя. Такi падзел з’яўляецца ў значнай меры суб’ектыўным, аднак ён дае магчымасць больш яскрава i дасцiпна апiсаць тыповыя рысы любога нацыянальнага характару. Дык што станоўчае i адмоўнае вызначае характар беларусаў, што паўплывала на яго фармаванне i далейшае развiццё? Адразу адзначым, што да станоўчых рысау можна аднесцi талерантнасць, памяркоўнасць, лагоднасць, добразычлiвасць, гуманнасць, гасцiннасць, вынослiвасць, жыццястойкасць, працавiтасць i iнш., да адмоўных – нерашучасць, кансерватыўнасць, некаторую апатычнасць, iнертнасць, недаверлiвасць i г.д.

Фармаванне асноу беларускага характеру

Вытокi складвання адмысловага характару нашых продкау « сягаюць » у тыя старажытныя часы, калi ў другой палове I тыс. н.э. землi Беларусi пачалi актыўна засяляць славянскiя плямёны, якiя з цягам часу амаль поўнасцю aciмiлявалi мясцовае насельнiцтва балцкага паходжання. Есць адпаведныя падставы лiчыць, што ў этнагенезе беларусаў немалую ролю адыграў так званы балцкi субстрат. Менавiта таму ў асобных псiхалагiчных рысах (стрыманасць, вынослiвасць i г.д.) беларусы нагадвалi балтау, найперш лiтоўцаў. Паколькi аснову беларускага этнасу склалi ўсе ж славянскiя плямёны (якiя, праўда, зведалi пэўныя ўплывы з боку культуры i мовы тагачасных балтаў), то i падабенства нацыянальнага характеру беларусаў былi найбольшым менавiта ў параўнаннi з характарамi асобных славянскiх народаў, у першую чаргу ўкраiнскага. Тыповымi славянскiмi рысамi у характары беларусау можна лiчыць ix памяркоунасць, гасцiннасць, гуманнасць, пэуную нерашучасць, недастатковыя актыўнасць, энергiчнасць.

Акрамя фактару этнагенезу, на складванне характару беларусаў досыць iстотна паўплывала i своеасаблiвае мiрнае суiснаванне на нашых землях на працягу некалькiх стагоддзяў (найперш маюцца на ўвазе X–XIII стст.) язычнiцтва i хрысцiянства. Старажытнае язычнiцтва за працяглы час яго iснавання « выхоўвала » ў людзей такiя рысы, як некаторы амаралiзм, непасрэднасць выказвання эмоцый i пачуццяў, « адкрытасць » знешняму свету, абвостранае адчуванне непарыўнай еднасцi з прыродай. Пашырэнне з II тыс. н.э. хрысцiянства з яго маральнымi запаведзямi спрыяла выпрацоўцы ў беларусаў такiх станоўчых якасцей, як гуманнасць, сардэчнасць, паважлiвасць у адносiнах да блiзкага, да старых, дзяцей, памяркоўнасць.

Моцнае уздзеянне на фармаванне нацыянальнага характару i менталiтэту (светабачання) аказвае i прыроднагеаграфiчны фактар. Унiкальныя асаблiвасцi прыроды нашай зямлi прыкметна паўплывалi на складванне адмысловага нацыянальнага характару беларусаў. Так, прырода Беларусi вызначаецца разнастайнасцю, неаднароднасцю ландшафтау, клiматычных умоу, глебаў, што дазваляе гаварыць пра рознiцу, непадобнасць прыродных умоў на поўначы i поўднi, на захадзе i ўсходзе краiны. Менавiта прырода накладвала значны адбiгак на спецыфiку гаспадарчай дзейнасцi, матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў, а праз гэта i на станаўленне ix нацыянальнага характару. Паколькi Беларусь мае пераважна раўнiнны i нiзiнны рэльеф, то i да беларусаў можна ў поўнай меры аднесцi выснову псiхолагаў аб тым, што жыхарам раўнiнных тэрыторый, як правiла, уласцiвы спакойны, разважлiвы характар.

Акрамя таго, беларуская прырода пазбаўлена рэзкiх пераходаў ад аднаго рэльефу да другога (звычайна раўнiны плаўна пераходзяць ва ўзвышшы i наадварот), што ў рэшце рэшт прадвызначыла фармаванне чалавека з такiм жа « акруглым », ураўнаважаным характарам. Таму ў адрозненне ад многiх горскiх народаў беларусы менш энергiчныя, больш спакойныя i разважлiвыя.

Варта адзначыць, што жыхары паўднёвых i паўночных раёнаў Беларусi маюць некалькi адрозныя характары, што не ў апошнюю чаргу абумоўлена i рознасцю прыродных умоў у гэтых мясцовасцях. Калi, напрыклад, беларусы з паўночна-ўсходнiх зямель (тут у асноўным узгоркавы рэльеф) больш падобныя да расiйцаў , то тыя, хто жыве на Палессi з яго раўнiнамi, нiзiнамi i мноствам лясоў, балот, стаяць блiжэй да ўкраiнцау i здаюцца занадта меланхалiчнымi, апатычнымi i, менш рашучымi, актыўнымi, чым насельнiкi поўначы Беларусi.

Ва ўсе часы галоўным нашым багаццем былi шматлiкiя лясы i бары. У мiнулыя стагоддзi лясы займалi да 80–90% усёй тэрыторыi, а ў нашы днi яны пакрываюць прыкладна трэць рэспублiкi. Таму Беларусь небеспадстаўна можна лiчыць сапраўднай лясной краiнай, насельнiцтва якой з пакалення ў пакаленне, так бы мовiць, нараджалася, працавала, кахала i памiрала пад зялёным покрывам неабсяжных лясоў. Пастаяннае жыццё сярод лясоў, балот i азёраў вымушала беларусаў няспынна i шмат працаваць (у неспрыяльных умовах), пераадольваць разнастайныя цяжкасцi i перашкоды, каб пракармiць сябе i сваю сям’ю. Мажлiва, досыць моцная бiяэнергетыка нашых лясоў (найперш хваёвых) абумоўлiвала знакамiтую жыццястойкасць, вынослiвасць, цягавiтасць беларусаў. Адноснае багацце флоры i фаўны дапамагала вядзенню хатняй гаспадаркi, але ў той жа час патрабавала глыбокiх ведаў аб якасцях жывёлаў i раслiн, спецыфiцы навакольнага асяроддзя, а таксама пэўнай асцярожнасцi, гатоўнасцi да ўсялякiх нечаканасцей.

Пры высвятленнi ўмоу фармавання i развiцця нацыянальнага характару нельга абысцiся i без улiку геапалiтычнага фактару. Апошнi заўсёды накладваў досыць значны адбiтак на спецыфiку i дынамiку гiстарычнага развiцця нашай Бацькаушчыны. Справа ў тым, што Беларусь, як гэта было засведчана ў пачатку XX ст. выдатным географам А.Смолiчам i ў наш час пераканаўча пацверджана iншымi навукоўцамi, размешчана ў геаграфiчным цэнтры Еўропы, якi знаходзiцца, дарэчы, якраз у цэнтры нашай краiны, прыблiзна па рацэ Бярэзiне. Менавiта праз тэрыторыю Беларусi праходзiць самы кароткi шлях з Pacii ў Заходнюю Еўропу i наадварот. Да таго ж Беларусь як бы злучае не толькi захад i ўсход, але таксама поўнач i поўдзень. Вядома, што са старажытнасцi праз наш край праходзiў i вялiкi водны шлях з « варагаў у грэкi », якi актыўна выкарыстоўваўся найперш для гандлёвых зносiн памiж краiнамi.

Iншымi словамi, Беларусь мае дастаткова зручнае геапалiтычнае становiшча, бо знаходзiцца на своеасаблiвым скрыжаваннi ўcix шляхоу памiж чатырма бакамi свету. 3 аднаго пункту гледжання, гэта, безумоўна, спрыяла пашырэнню мiжнароднага гандлю, узаемапранiкненню розных этнакультурных, рэлiгiйных, навуковых традыцый i г.д. Аднак, з другога боку, такое ўнiкальнае, надзвычай прывабнае становiшча Беларусi нярэдка з’яулялася i прычынай многiх трагiчных падзей, складаных выпрабаванняў. У вынiку беларускiя землi спрадвеку былi жаданай стратэпчнай мэтай, сферай уплыву для больш агрэсiўных суседзяу, служылi арэнай кровапралiтных войнау памiж iмi. Таму можна лiчыць, што характар беларусаў фармаваўся i загартоўваўся найчасцей у неспрыяльных знешнепалiтычных варунках, пад звон мячоу, у амаль несупынным змаганнi са шматлiкiмi захопнiкамi (мангола-татаpaмi, немцамi, шведамi, войскамi Польшчы, Расейскай дзяржавы i iнш.). Такая працяглая, зацятая барацьба, адчайная абарона сваей чалавечай годнacцi i незалежнасцi, а таксама iншы раз жыццё ва ўмовах эпiдэмiй i голаду (якi суправаджаў розныя войны) паступова выпрацоўвалi ў беларусаў незвычайную вынослiвасць, мужнасць i цярплiвасць. Дарэчы, гатоўнасць нашых продкаў смела абараняць сваю Айчыну ўскосна адлюстравалася i ў беларускiм нацыянальным гербе « Пагоня ».

Адну з iстотных роляў у складваннi адмысловых нацыянальных характараў заужды адыгрывае i генетычны фактар.
Спецыяльныя даследаваннi пацвердзiлi, што ў кожнай нацыянальнай супольнасцi людзей камбiнацыя ўcix генаў унiкальная, адрозная ад iншых этнiчных груп. Зараз вучоныя небеспадстаўна лiчаць, што любы народ мае такi набор генаў, якi з’яуляецца найбольш прыдатным да яго, бо менавiта гэты набор забяспечвае жыццяздольнасць i выжыванне народ у натуральных умовах яго iснавання. Уплыў « генаў этнiчнасцi » ў значнай ступенi прадвызначае адрозненнi ў характары прадстаўнiкоў тых цi iншых нацый (беларусаў i яўрэяў, французаў, японцаў i г.д.). Найлепшым чынам i « агульнанацыянальная генетычная праграма » захоўваецца ў асяродку сельскiх папуляцый, якiя складалi аснову беларускага этнасу i былi галоўнымi захавальнiкамi, носьбiтамi старажытных традыцый, звычаяў, матчынай мовы i, нарэшце, нацыянальнага характару, ментальнасцi. У абставiнах паступовага скарачэння колькасцi cельскага i ўзрастання гарадскога насельнiцтва (што стала асаблiва прыкметным у гады савецкай улады) у беларусаў, так бы мовiць, няухiльна разбураўся ix адметны генафонд, у якi ўлiвалiся новыя, не ўласцiвыя iм гены пераважна ад полiэтнiчнага насельнiцтва гарадоў i мястэчкаў. У вынiку сталася так, што у беларycaў традыцыйны генны « набор » захаваўся найперш у вёсцы, дзе ў мясцовых жыхароў, як кажуць, « у крывi » закладзены доўгацярплiвасць, кансерватыўнасць, памяркоўнасць, вынослiвасць i шэраг iншых станоўчых i адмоўных якасцей.

Акрамя ўcix пералiчаных фактараў, таксама досыць прыкметны i неадназначны (прычым пераважна негатыўны, дэфармуючы ») уплыў на нацыянальны характар беларусаў аказвалi, напрыклад, такiя асаблiвасцi ix гiстарычнага развiцця, як працяглая адсутнасць у мiнулым (XVIII – XX стст.) сваей сапраўднай дзяржаўнасцi, амаль несупынныя працэсы дэнацыяналiзацыi (спачатку паланiзацыi, а пазней i русiфiкацыi) на працягу прыкладна чатырох апошнiх стагоддзяў. Адметнасць характеру белapycaў надавалi яшчэ i такiя немалаважыя моманты, як канфесiйная разарванасць беларускага этнасу (праваслаўе, каталiцтва, унiяцтва), адносна нiзкi узровень нацыянальнай самасвядомасцi нашых продкаў, запозненае фармаване i нязначная колькасць уласнай нацыяальнай iнтэлiгенцыi (« галавы народу » – паводле слоў У. Iгнатоўскага), а ў савецкi перыяд – iдэалогiя i практыка адкрытай цi замаскаванай « контрбеларусiзацыi » i штучнай асiмiляцыi беларусаў у 30 – 80-ыя гг.

Негатыўныя наступствы падобнай палiтыкi ў дачыненнi да Беларусi, яе народа прыкметна адчуваюцца i у наш час, хаця яны ўсё ж паступова, марудна пераадольваюцца. Так, зараз многiя беларусы ужо не саромеюцца, як раней, выказваць свае нацыянальныя пачуццi, размаўляць на роднай мове; не баяцца адкрыта выказваць палiтычныя сiмпатыi, уласную грамадзянскую пазiцыю i асабiстую думку, якiя могуць не супадаць з поглядамi  » ўладу маючых ». Беларусы ўжо не з’яуляюцца нейкiмi « вiнцiкамi » таталiтарнай сiстэмы, поўнасцю залежнымi ад волi органаў улады i мясцовага начальства, а таму яны пакрысе вызваляюцца ад такiх « адмоўных » рысаў характару, як празмерны канфармiзм, боязь перад « вышэйстаячымi », недастатковыя рашучасць, iнiцыятыўнасць i да т.п.

Станоўчыя рысы беларускай душы

Адной з найбольш тыповых станоўчых рыс характару беларусаў з’яўляецца, на наш погляд, ix надзвычайная талерантнасць (цяpпiмасць) да прадстаўнiкоў розных нацый, канфесiй, да людзей з iншым складам мыслення, светаўспрымання. Прычым гэтая рыса характару была, мажлiва, у некаторай ступенi закладзена генетычна, але яна ў той жа час выпрацоўвалася гiстарычна, ў канкрэтных абставiнах сацыяльна-палiтычнага, эканамiчнага i культурнага развiцця беларускага этнасу. На пачатковых этапах этнагенезу беларусаў iшла, так бы мовiць, своеacaблiвaя « прыцiрка » розных этнiчных i канфесiйных супольнасцей, якая суправаджалася натуральнымi ў такiх выпадках праявамi iнталерантнасцi (хаця яны былi адносна рэдкiя). У вынiку працяглага сумеснага жыцця шматнацыянальнага i полiканфесiйнага насельнiцтва у эпоху сярэднявечча (найперш маецца на увазе XIV – XVII стст.) на землях Беларусi склалася досыць трывалая сiтуацыя этнарэлiгiйнай i грамадска-палiтычнай тaлepaнтнacцi, чаго нельга сказаць аб становiшчы ў тагачаснай Маскоўскай дзяржаве i ў некаторых кражах Заходняй Еуропы. Пра яўную ўласцiвасць беларусам цярпiмасцi i памяркоўнага стаўлення да « iнншаземцаў » цi « iншаверцаў » можа сведчыць i той факт, што на нашай зямлi са старажытных часоў да сённяшнiх дзен нiколi не было крывавых канфлiктаў на нацыянальна-рэлiгiйнай глебе. Так, ускосным адлюстраваннем талерантнасцi далёкiх продкаў можа служыць таксама спакойны, негвалтоўны характар пашырэння хрысцiянства з канца X ст. i ў той жа час дастаткова цярпiмыя, мiрныя ўзаемаадносiны мясцовых язычнiкаў i хрысцiян у пачатку II тыс. н.э. На працягу XIV – XVII стст. на Беларусi ужо практычна склалася такая полiэтнiчная i полiканфесiйная структура насельнiцтва, якая працягвала захоўвацца i ў далейшым. Менавiта тады на землях Беларусi ўзнiклi пасяленнi яўрэяў, расiйцаў (pycкix), палякаў, татараў, сярод якiх былi распаўсюджаны розныя рэлiгiйныя вераваннi – праваслаўе, каталiцтва, ўнiяцтва, пратэстантызм (найперш у форме кальвiнiзму, лютэранства), мусульманства, iўдаiзм. У канцы XVIII ст., перад далучэннем Беларусi да Расiйскай iмперыi, канфесiйнае становiшча ў беларускiх губернях было наступным: унiяты складалi каля 70% ад колькасцi ўсiх жыхароў, католiкаў было 15%, праваслаўных – 6%, iўдзеяў – 7%, а пратэстантаў i iншых – усяго 2%. Пры вельмi стракатым складзе насельнiцтва ўзаемаадносiны яго асобных этнiчных i рэлiгiйных груп найчасцей характарызавалася добрасуседствам, цярпiмасцю i прыхiльнасцю (выпадкi непаразуменняў i спрэчак былi адносна нешматлiкiя).

Якраз на « талерантнай » беларускай зямлi ў эпоху сярэднявечча знаходзiлi сабе надзейны прытулак, напрыклад, яўрэi i рускiя стараверы (стараабрадцы), якiя ратавалiся ад нацыянальнага i рэлiгiйнага ўцiску ў краiнах ix былога пражывання. Падобным перасяленцам у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (ВКЛ), як правiла, афiцыйна гарантавалiся рэлiгiйныя свабоды, грамадзянскiя правы i нават асобныя прывiлеi, што звычайна не выклiкала прыкметнага незадавальнення i непрыхiльнасцi. Мiжнацыянальныя i мiжканфесiйныя кантакты на Беларусi з даўнiх часоў вызначалiся дастаткова высокiм узроўнем талерантнасцi, нягледзячы на тое, што iншы раз мелi месца i некаторыя аб’ектыўныя прычыны для абвастрэння ўзаемаадносiн (да ix, напрыклад, можна аднесцi цяжкасцi матэрыяльнага становiшча, спецыфiку саслоунай, прафесiйнай прыналежнасцi кантактуючых груп да т.п.).

У дасавецкi час найбольш шматлiкай i згуртаванай этнiчнай супольнасцю Беларусi былi яўpэi. Менавiта з iмi беларусам прыходзiлася найчасцей уступаць у кантакты, побач жыць i працаваць (асаблiва ў гарадах i мястэчках). I практычна заўсёды ўзаемаадносiны беларусаў i яўрэяў мелi досыць спакойны, цярпiмы характар, былi пазбаўлены варожасцi. 3 гiсторыi вядома, бадай толькi адзiная хваля яўрэйскiх пагромаў, што пракацiлася па некаторых гарадах i мястэчках Усходняй Бeлapyci ў пачатку XX ст. (найперш пад час рэвалюцыi 1905 – 1907 гг.) была арганiзавана асобамi чарнасоценнай арыентацыi. Вядомы белаpycкi пiсьменнiк З.Бядуля (па нацыянальнасцi, дарэчы, яўрэй) сцвярджаў, што наш народ « нiчога кепскага не paбiў жыдам ». Канешне, невялiкiя непаразуменнi, ў асноўным на сямейна-бытавой глебе, памiж беларусамi i яўрэямi
сустракалiся, што было абумоўлена канкрэтнымi з’явамi сумеснага жыцця, этнiчнымi стэрэатыпами, спецыфiкай светапоглядаў i звычаяў ў двух народаў. Амаль заўсёднай дружалюбнасцю i ўзаемнай прыхiльнасцю вызначалiся, напрыклад, адносiны памiж беларусамi i татарамi, прычым апошнiя звычайна добра ведалi беларускiя абрады,
традыцыi, мову. У гiстарычных крынiцах сустракаюцца звесткi аб тым, што нярэдка лепшымi дарадчыкамi i сябрамi беларусаў былi мясцовыя яўрэi-рамecнiкi, а таксама рускiя, украiнцы, лiтоўцы i iнш.

Аб нацыянальнай i рэлiгiйнай цярпiмacцi беларусаў ускосна можна зрабiць выснову i на падставе аналiзу ix фальклорных твораў, у першую чаргу прыказак, прымавак, песень, казак. Сярод мноства твораў народнай творчacцi досыць рэдка ( ўлiчваючы надзвычайнае багацце беларускага фальклору) можна знайсцi прыклады негатыўных адносiн беларусаў да « iншародцаў » цi « iншаземцаў ». A калi падобныя выказваннi i мелi месца, то яны ў большacцi выпадкаў прымалi не пагардлiва-варожую, а даволi тактоўную, найчасцей тонка-гумарыстычную форму. Таму асобныя даследчыкi (этнографы, фалькларысты, гiсторыкi) мiнуўшчыны нашай Бацькаўшчыны справядлiва лiчылi, што беларусы не ведаюць нацыянальна-рэлiгiйнага фанатызму, агрэсiўна-ваяўнiчага шавiнiзму i ўвогуле найчасцей бесканфлiктна жывуць з суседзямi розных вераўу i нацыяў. У кнiзе « Зямля пад белымi крыламi » (1977) У.Караткевiч небеспадстаўна пераконваў, што беларусам заўсёды была прыродна ўласцiвая павага да iншых народаў i памяркоўнасць да тых, хто думае iначай.

Усе прыведзеныя меркаваннi пацвярджаюцца i ў сучасны перыяд практычнa поўнасцю бесканфлiктным, талерантным « суiснаваннем » на Беларусi прадстаўнiкоў звыш 120 нацыянальнасцей, 26 канфесiй i больш чым 30 палiтычных партый, а таксама шматлiкiх грамадскiх рyxaў. На фоне амаль перманентнага, нярэдка ўзброенага супрацьстаяння людзей па нацыянальнай або рэлiгiйнай прыкметах у асобных краiнах былога СССР становiшча ў нашай кpaiнe ў цэлым застаецца даволi стабiльным i спакойным, пазбаўленым мiжнацыянальнай, мiжканфесiйнай i палiтычнай варожасцi (што, аднак, не выключае магчымасцi некаторага абвастрэння ўзаемаадносiн пры неспрыяльных абставiнах).

Своеасаблiвае хараство беларускай прыроды, непаўторная маляўнiчасць яе краявiдаў таксама досыць значна паўплывалi на характар беларусаў, у некаторым сэнсе прадвызначылi мяккасць, пяшчотнасць i паэтычнасць натуры. Сярод беларусаў, напэўна, найчасцей можна сустрэць людзей з меланхалiчным тэмпераментам, асноўнымi рысамi якога лiчыцца прамарудлiвасць, стрыманасць рухаў i дзеянняў, адсутнасць рэзкiх усплёскау эмоцый i г.д. Таму небеспадстаўнай здаецца думка аб тым, што беларускай душы ўласцiва лагодная меланхолiя, якая выклiкана пераважна « журботным, сумным » каларытам усёй прыроды Беларусi. Iншымi словамi, беларусы ў адпаведнасцi з тыпалогiяй характараў псiхолага К.Г. Юнга хутчэй могуць быць аднесены да iнтравертаў, чым да экстравертаў. Прычым людзi першага тыпу найчасцей вызначаюцца « звернутасцю » да самога сябе, засяроджанасцю на ўласным унутраным свеце, а другога – наадварот, арыентацыяй на знешнi свет, на свае сацыяльнае асяроддзе. Беларусы звычайна больш сходныя да адзiноты i роздуму, чым, напрыклад, да нястрымнай весялосцi i адчайных учынкаў.

Станоўчай рысай беларускага характеру можна небеспадстаўна лiчыць i адсутнасць у iм агрэсiўнасцi, ваяўнiчага нацыяналiзму i месiянскай свядомасцi. Тыповы беларус у адрозненне, скажам, ад расiйца, якi заусёды легка ўпадаў у крайнасць, даходзiў да мяжы магчымага (гэтыя рысы рускага характару найлепш раскрыты ў працах М.Бярдзяева), звычайна вызначаўся стрыманасцю, спакойным норавам. Падобная пазбаўленасць крайнасцей у выяўленнi пачуццяў,
эмоцый i думак, своеасаблiвая цэнтрычнасць характеру беларусаў адлюстравалася i ў асобных фальклорных творах. Напрыклад, у народных песнях, вершах, казках перажываннi дзеючых асоб найчасцей як бы ўраунаважаны, прыгладжаны i нярэдка сумяшчаюць адначасова радасць i смутак (тыловым прыкладам служаць вясельныя песнi). Пад непасрэдным уплывам хрысцiянства з яго вядомымi культамi i запаведзямi сярод беларусаў з цягам часу выпрацоўвалiся такiя маральна-духоўныя якасцi, як мяккасардэчнасць, гуманнасць, мяккасэрнасць i спачуванне
блiзкаму (эмпатыя). Даследчыкi фальклору справядлiва падкрэслiваюць, што беларусы стварылi мноства мяккiх i
гуманных легендаў, у якiх нават сацыяльна-эканамiчныя пытаннi вырашаюцца ў духу хрысцiянскай любовi i лагоднасцi. Таму не выпадкова на Беларусi ў мiнулыя стагоддзi былi досыць шырока распаўсюджаны духоўныя, малiтоўныя вершы i песнi, якiя звычайна выконвалi вельмi паважаныя « простым людам » сляпыя старцы-лiрнiкi. Дарэчы, аб складзе душы беларусаў можа даць некаторае ўяўленне i ix схiльнасць да светлых колераў у сваiм адзеннi, хатняй абстаноўцы i г.д. (прыгадаем таксама бел-чырвона-белы белаpycкi сцяг), а, як вядома, сiмволiка белага колеру азначае маральную чысцiню, прыгажосць i праведнасць жыцця. Схiльнасць беларусаў да мiласэрнасцi, добразычлiвасцi адлюстравалася i ў многiх народных прыказках i прымауках: « Бога любi i блiжняга свайго не губi », « Любi другога, як сябе самога », « Шчыраму сэрцу чужая болька балiць », « Чаго сабе не хочаш, таго i другому не зыч ».

Беларускаму нацыянальнаму характару практычна ва ўсе часiны (асаблiва ў перыяды войнаў i ўсялякiх выпрабаванняў) былi ўласцiвы такiя дадатныя рысы, як мужнасць i вынослiвасць, жыццястойкасць i нескаронасць. Яны праяўлялi заўсёдную гатоўнасць абараняць родную хату, годнасць бацькоу, дзяцей, сваякоў. Нягледзячы на неспрыяльныя, часам, здавалася б, нясцерпныя абставiны жыцця, нашы продкi найчасцей не ўпадалi ў адчай i бяздзейнасць, а, наадварот, працягвалi мужна змагацца за лепшую долю, добрасумленна працаваць дзеля забеспячэння належных прыстойных ўмоў iснавання.

Амаль усе, хто прыязджае на Беларусь, заўсёды падкрэслiваюць, што беларусы – народ шчыры, добразычлiвы i вельмi гасцiнны. Мажлiва, менавiта такая надзвычайная гасцiннасць як бы сiнтэзуе, аб’ядноўвае i некаторыя iншыя прывабныя якасцi нашага народа – талерантнасць, памяркоўнасць i лагоднасць, павагу да « iшаземцаў » i г.д. Не выпадкова на Беларусi была распаўсюджана характэрная прыказка: « Госць у хаце – Бог у хаце ». Нават пры ўсялякiх жыццёвых цяжкасцях i нягодах беларусы звычайна iмкнулiся зрабiць усё магчымае, каб задаволiць сваiх гасцей, не выклiкаць з ix боку нiякiх адмоўных пачуццяў.

У цэлым наш народ вылучаецца значным творча-стваральным патэнцыялам, аб чым красамоўна сведчаць незвычайнае багацце фальклору, шматлiкiя ўзоры народных твораў (песнi, казкi, легенды паданнi i iнш.) высокага мастацкага ўзроўню i вытанчанага эстэтычнага густу, а таксама немалая колькасць дзеячаў беларускай культуры, творчасць якiх атрымала прызнанне далека за межамi краiны. Беларусы, як сцвярджае мiжнародная статыстыка, з’яуляюцца адным з самых здольных i працавiтых народаў. Так, наш народ сапраўды таленавiты, да таго ж ён « любiць праўду красу, – ён спакойны i разважлiвы, a пры гэтым цвёрды » (В.Ластоускi).

Адмоўныя якасцi характару беларусаў

Ва ўсе часы свайго гiстарычнага развiцця ў беларусаў адначасова са станоўчымi праяўлялiся таксама i некаторыя адмоўныя рысы нацыянальнага характару. Апошнiя, як i станоучыя, выпрацоўвалiся паступова, пад уплывам розных трагiчных падзей у гiсторыi Белаpyci, асаблiвасцей яе сацыяльна-эканамiчнага, грамадска-палiтычнага, духоўнакультурнага развiцця, спецыфiкi геапалiтычнага становiшча i г.д. Беларусы амаль заусёды знаходзяцца на мяжы двух моцных (але найчасцей неспрыяльных) уплываў – усходнiх i заходнiх, якiя, па словах I.Абдзiраловiча, « круцiлi i гвалцiлi душу беларуса ». Сапрауды, некаторая пасiўнасць i апатычнасць былi ўрэшце рэшт « прадуктам » тых гiстарычных варункаў, у якiх праходзiла шматвяковае жыццё нашых продкаў. Ёсць, здаецца, важкiя падставы прымянiць i да беларусаў вядомае выказванне: « Недахопы чалавека – гэта працяг яго вартасцей ». Напрыклад, нерашучасць i некаторая абыякавасць, iнертнасць, магчыма, з’яўляюцца вынiкам празмернай, « гiпертрафаванай » талерантнасцi i памяркоўнасцi. Больш таго, празмерна развiтая талерантнасць часам магла i шкодзiць, бо гэтую асаблiвасць характару нярэдка выкарыстоўвалi ў сваiх асiмiляцыйных мэтах i польскiя, i расiйскiя ўлады. А беларускi народ, спакойны i спагадлiвы, iншы раз моўчкi пераносiў « глумление » (паводле М.Багдановiча) над сваей мовай, культурай, не выказваючы моцнага пратэсту, i часам з паслухмянасцю, пакорнасцю ўспрымау i цярпеў чужацкую ўладу. Вельмi вобразна i дакладна адносiны да беларускага народа ў мiнулым паказау Янка Купала ў вершы « Беларушчына »:

« I круцiлi цябе, як каму падабалася
Кожны строiў, наводзiў цябе на свой строй, на свой лад
Ажо часам жальба, як кляцьба, разлягалася
Ды нячутай ляцела, умiраючы, у грудзi назад… ».

Некаторую пасiўнасць i апатычнасць беларусаў, ix недастатковую здольнасць да прадпрымальнiцтва раней тлумачылi « падаўляючымi энергiю i волю асiмiляцыйнымi ўплывамi з усходу i захаду, даволi раннiм i моцным развiццем прыгоннiтва, а таксама тым, што, напрыклад, у сферы асобных промыслаў, рамёстваў i асаблiва гандлёвай дзейнacцi беларусы звычайна не маглi вытрымаць канкурэнцыi з боку энергiчных i бойкiх яўрэяў. Увогуле, менавiта спакойны характар беларусаў паўплываў i на выбар ix працоўных заняткаў (такiх жа няспешных). У мiнулым многiя лiчылi беларусаў надзвычай пакорлiвай, цiхмянай, ва ўciм безадмоўнай народнасцю. Адзначалася, што з цягам часу беларус звыкся з неспрыяльнымi, заусёды несвабоднымi варункамi жыцця, не iмкнуўся да паляпшэння свайго матэрыяльнага становiшча i ў вынiку зрабiўся нiбыта « рабом па духу ». Нягледзячы нават на шматлiкiя цяжкасцi, сярод беларусаў не атрымалi шырокага развiцця апазiцыйныя, дысiдэнцкiя iдэi, а нацыянальна-вызваленчая барацьба не мела такога маштабу, як на Украiне.

Не маюць беларусы ў сваiм характары i таго iрацыянальнага, нястрымнага iмкнення да асабiстай свабоды i волi, якiм ва ўсе часы вызначалiся цыганы. У характары беларусаў каранiцца i такая рыса, як заўсёдная схiльнасць да кампрамiсаў у вырашэннi жыццёвых праблем, да згоды (прыгадаем прыказку « Згода будуе, нязгода руйнуе »). У выпадках празмернага развiцця гэтых якасцей « пазiтыў » можа легка пераходзiць у « негатыў », i тады частку беларусаў вызначаюць пэўнае прыстасаванства, канфармiзм, недастатковая настойлiвасць у абароне ўласных поглядаў i перакананняў. Прычым гэтыя псiхалагiчныя якасцi, на наш погляд, прыкметна ўзмацнiлiся ў перыяд iснавання савецкай таталiтарнай сiстэмы з яе падаўленнем iншадумства, абмежаваннем асобных правоў чалавека i магчымасцей для поўнай самарэалiзацыi асобы. Практычна перманентны (бесперапынны) стан прыгнечанасцi i залежнасцi ў ранейшыя часы абумоўлiваў « млявае i санлiвае » жыццё беларусаў, некаторую страту iмi былой энергii, аслабленне « жыццёвага парыву » (паводле А.Бергсона). Немалая частка беларусаў аддавала перавагу знешне малапрыкметнаму жыццю без выразнага праяўлення эмоцый, думак i пачуццяў, вызначалася пакорлiвасцю прадстаўнiкам улады i ў пэўнай ступенi cepвiлiсцкай (рабскай) псiхалогiяй. Гэтыя рысы найбольш значна пашырылiся якраз на працягу апошнiх дзесяцiгоддзяў.

Асобныя даследчыкi (гicтopыкi, этнографы, фалькларысты) раней падкрэслiвалi, што беларусы ў большасцi бываюць даволi скрытнымi, недаверлiвымi, насцярожанымi ва ўзаемаадносiнах з незнаемымi людзьмi, « чужынцамi ». Прычына падобнай недаверлiвасцi, асцярожнасцi ляжыць, магчыма, ў спецыфiцы гiстарычнага шляху беларусаў са шматлiкiмi нападамi, войнамi i здзекамi з боку iншых дзяржаў, паноў-прыгнятальнiкаў, асiмiлятараў i iнш. Менавiта як своеасаблiвы iмунiтэт на пастаянныя агрэсiўныя намаганнi « дабрадзеяў » з усходу i захаду навязаць свае погляды iншым можна разглядаць беларускую насцярожанасць i замкнёнасць. Тыповыя беларусы заўсёды ўмелi спакойна, ўважлiва выслухаць думкi розных « iншаверцаў », « iншаземцаў « , аднак ўсё ж не падтрымлiвалi, не падзялялi ix, калi яны не адпавядалi ўнутраным, душэўным перакананням. Пры гэтым справядлiвым сказаць i тое, што калi да беларуса падысцi з адкрытай душой, без злосных намераў, то ён адразу ж пакажа ўсю сваю гасцiннасць, добразычлiвасць.

У вынiку ўдзеяння розных неспрыяльных фактараў у беларусаў склалiся, трэба меркаваць, пераважна сензiтыўны i астэнiчны тыпы характару, якiя характарызуюцца абвостранымi пачуццямi няўпэуненасцi, нерашучасцi, занепакоенасцi, схiльнасцю да дэпрэсii, апатыi, ўвогуле пэуным « комплексам непаунацэннасцi » (тэрмiн належыць псiхолагу А.Адлеру). Прычым падобны комплекс непаўнацэннасцi выяў уляуся, напрыклад, у прадузятым успрыманнi беларусамi сваей культуры, мовы як нiжэйшых, « мужыцкiх », « хамскiх » у параўнаннi з рускiмi i да т.п.

Прыведзеныя меркаваннi пацвярджаюцца ў нашы днi i вынiкамi спецыяльных даследаванняў, згодна з якiмi так званы слабы тып характеру, што праяўляецца ў нерашучасцi i безабароннасцi, значна часцей сустракаецца сярод сельскiх жыхароў Беларусi, а ў гарадах, наадварот, больш выяўлена людзей з досыць моцным i кантактным характарам. У сучасны перыяд i ў далейшым характар беларусаў хутчэй будзе, вiдаць, « набываць » новыя, як станоўчыя, так i адмоўныя рысы, абумоўленыя iстотнымi зменамi ў розных сферах жыццядзейнасцi грамадства.

Такiм чынам, у беларускiм нацыянальным характеры адначасова, узаемазвязана iснуюць розныя, а часам i супрацьлеглыя рысы. Усе гэтыя якасцi, ўзятыя разам, у сукупнасцi, ствараюць толькi прыблiзную, абагульненую карцiну характару беларусаў, не раскрываюць, зразумела, ўсёй яго складанасцi i непаўторнасцi. Увогуле, характар беларусаў вызначаецца, акрамя названых, яшчэ i мноствам iншых дадатных i негатыўных якасцей, дасцiпна i дакладна вытлумачыць, апiсаць якiя бывае вельмi складана, а часам i амаль немагчыма. Беларуская душа надзвычай, так бы мовiць, разнастайная, загадкавая i невычарпальная, прычым у ей заўсёды будуць iснаваць i нейкiя глыбiнныя таямнiцы, да разгадкi якiх мы павiнны iмкнуцца. На наш погляд, дасягнуць светлых iдэалаў новага Адраджэння можна толькi ў тым выпадку, калi будуць уважлiва аналiзавацца, ўлiчвацца i выкарыстоўвацца ў практычнай дзейнасцi найлепшыя станоўчыя рысы i адначасова пераадольвацца « адмоуныя » бакi беларускага нацыянальнага характару.

I на заканчэнне хацелася б прывесцi мудрыя словы Ф.Шантыра, якiя былi сказаны звыш 70 гадоў назад, але i сёння гучаць надзвычай актуальна для ўcix шчырых патрыётаў Бацькаушчыны:

« Свядомасць свайго краю, ўсяго свайго роднага, свядомасць поступу свайго нацыянальнага « я » – гэта найважнейшая патрэба ўсяго народа, гэта той штодзённы яго духоўны хлеб, без каторага ён, як народ, дастойна жыць не можа… ».